Румынскі экс-прэм'ер спрабаваў забіць сябе
Прэм'ер-міністр Румыніі ў чацвер заявіў, што адзін з яго папярэднікаў спрабаваў скончыць з сабой.
Гаворка ідзе пра Адрыяна Настасе, абвінавачанага ў карупцыі. Спробу суіцыду ён здзейсніў праз некалькі гадзін пасля таго, як суд адхіліў яго апеляцыю на прысуд. Цяпер палітык знаходзіцца ў лякарні.
Экс-прэм'ер стане першым лідарам Румыніі з 1989 года, які будзе адбываць турэмны тэрмін. Румынскія СМІ паведамляюць, што Настасе стрэліў сабе ў шыю, калі паліцыянты хацелі ўзяць яго пад варту.
Цяперашні прэм'ер-міністр Віктар Понта, які наведаў Настасе ў шпіталі, заявіў, што стан пацярпелага знаходзіцца "пад кантролем", перадае ВВС.
Фота — profi-forex.org