Ryanair пачынае палёты з Вільнюса

Як паведамілі ІА REGNUM сёння ў Міністэрстве камунікацыі Літвы, наўпроставыя рэйсы будуць ажыццяўляцца ў Лондан, Дублін, Рым, Мілан і Барселону. Прыход Ryanair, па меркаванні спецыялістаў Міністэрства, дазволіць прыцягнуць у Літву дадаткова 120 тысяч турыстаў.

Напэўна, сярод іх апынуцца і беларусы, бо тарыфы Ryanair — самыя нізкія ў свеце. Кліенты кампаніі могуць падарожнічаць паміж еўрапейскімі гарадамі па цане ад 10 еўра ў адзін бок. Праўда, дадаткова аплачваюцца рэгістрацыя ў аэрапорце і багаж.