Рыбакі Брэстчыны бароняць Лукаўскае вадасховішча
Зварот, які падпісалі больш за 4 тысячы чалавек, перадалі ў Брэсцкі аблвыканкам.
Рыбаловы-аматары пратэстуюць супраць перадачы вадасховішча ў арэнду рыбгасу “Сакалова”. Пратэстоўцы лічаць, што арандатар проста вылавіць каштоўныя пароды рыб, а потым будзе шукаць новы вадаём. Менавіта такім чынам было зроблена на азёрах Олтуш і Арэхаўскае, піша “Брестская газета”.