Рыбны кірмаш пройдзе ў Мінску

Гандаль будзе праходзіць з 10.00 да 17.00 на тэрыторыі мясцовага праезду ўздоўж праспекта Партызанскага (паміж вуліцамі Бехцерава і Радыяльнай). Пакупнікам прапануюць рыбу з сажалак (карпаў, сома, шчупака, карася ды інш) і каштоўныя пароды, кшталту асятра і фарэлі, паведамляе БЕЛТА.

Наведнікаў кірмашу абяцаюць пачаставаць свежай юшкай.