Саакашвілі паабяцаў дэмакратычны пераход улады
Партыя прэзідэнта Грузіі прайграла нядаўнія выбары ў парламент кааліцыі "Грузінская мара".
У аўторак адбылася сустрэча Міхаіла Саакашвілі і лідара "Грузінскай мары" Бідзіна Іванішвілі. Пасля яе Іванішвілі заявіў, што ў яго і Саакашвілі супадаюць меркаванні наконт далейшага збліжэння Грузіі з NATO і ЕС. "Наша стратэгія — еўрапейская і еўраатлантычная інтэграцыя", — цытуе словы кандыдата ў прэм'ер-міністры інфармацыйнае агенцтва "Новости-Грузия".
Міхаіл Саакашвілі падкрэсліў, што паважае выбар грузінскага народу. "Спадзяюся, у грузінскага народу будзе добрая будучыня ў руках новых уладаў", — сказаў прэзідэнт.
Фота — Reuters