"Сабачая надзея" пад Мінскам (фота + відэа)

Ён размешчаны ў прыватным доме ў 20 км ад Мінска. Там жывёлы жывуць, пакуль не знойдуцца новыя гаспадары. 

Пераважна гэта жывёлы з прадпрыемства "Фаўна горада", куды яны трапляюць пасля адлову камунальнымі службамі. Калі жывёлу не забіраюць на працягу 5 дзён з моманту адлову, яе ўсыпляюць. За жывёламі даглядаюць валанцёры, якія кожны дзень прыязджаюць у прытулак, каб пакарміць іх і прыбрацца. 

Як дапамагчы ў гэтай справе, можна даведацца на форуме тут.