Сакратар Савета Еўропы расказаў пра ўмовы для Беларусі

Пра гэта ў сераду ў Страсбургу заявіў журналістам генеральны сакратар Савета Эўропы Турб'ёрн Ягланд, перадае interfax.by. Па яго словах, неабходна вызваліць з турмаў экс-кандыдатаў у прэзыідэнты і праваабаронцу Алеся Бяляцкага.

Таксама Ягланд падкрэсліў, што ніводная еўрапейская краіна не можа быць сябрам Савета Еўропы і мець які-небудзь статус пры ёй, пакуль там існуе пакаранне смерцю. Ён заклікаў улады Беларусі не выконваць смяротныя прысуды па справе выбуху ў меінскім метро, бо ў справе не ўсё ясна.