Самае прыгожае пудзіла Зімы выберуць у Гомелі
Шэсце пудзілаў пройдзе 25 лютага на Масленіцу.
Працаваць над імі будуць гарадскія школьнікі. Кожная навучальная ўстанова прадставіць сваю прэтэндэнтку-Зіму.
Як паведамляе БЕЛТА, шэсце пройдзе каля Палаца культуры "Фэестывальны". Пасля яго завяршэння журы вызначыць міс сярод чучалаў Зімы. Пераможцы конкурсу атрымаюць заахвочвальны прыз.
А вось спальваць конкурсных пудзілаў, над якімі працавалі дзеці, не будуць. Для гэтага выпадку падрыхтуюць традыцыйнае.