Самарскія "Крылы Саветаў": Аляксандр Глеб да нас не вернецца

Паводле яго слоў, з новымі гульцамі "Крылы Саветаў" стала мацнейшымі.

31-гадовы беларускі паўабаронца зараз не заняты ні ў адным клубе. Ён трэніруецца з БАТЭ, дзе калісьці пачынаў сваю кар'еру. Паводле чутак, Глеб можа быць дазаяўлены ў гэты клуб, каб дапамагчы камандзе ў кваліфікацыйных матчах Лігі чэмпіёнаў. Сам футбаліст пакуль не пацвярджае свайго магчымага пераходу ў Барысаў.

Фота — pressball.by