Саміт Еўрасаюза пакуль не прыносіць вынікаў

Цяпер лідары краін-удзельнікаў Еўрасаюза разглядаюць магчымасці заключэння новай дамовы паміж 17 краінамі зоны еўра.

Змена дамовы прадугледжвала ўзмацненне жорсткасці кантролю за расходаваннем бюджэтных сродкаў і аб'ёмаў дзяржаўнай пазыкі ўсіх краін-членаў ЕС.

Дамоўленасці былі заблакаваныя прэм'ер-міністрам Вялікабрытаніі Дэвідам Кэмеранам. Ён патрабаваў ад Францыі і Германіі саступак, на якія яны не згаджаліся ісці, інфармуе ВВС. Нагадаем, што саміт ЕС пачаўся ў сталіцы Бельгіі ўчора. Ён павінен вырашыць лёс еўразоны.