Samsung рыхтуецца да пачатку продажу Galaxy S IV

Да старту продажаў рыхтуюцца ў ЗША: кошт Galaxy S IV з аб'ёмам убудаванай памяці 16 ГБ будзе пачынацца ад 250 долараў. Папярэднія замовы на навінку будуць прымацца з 16 красавіка.

Раней афіцыйныя прадстаўнікі паўднёвакарэйскай кампаніі паведамілі, што продажы смартфонаў Samsung Galaxy S IV пачнуцца ў красавіку адразу ў 155 краінах свету, адзначае сайт delfi.lv.

Нагадаем, прэзентацыя смартфона Galaxy S IV адбылася 15 сакавіка. Мяркуецца, што ён дазволіць Samsung узмацніць канкурэнцыю са сваім сапернікам у мабільным сегменце — кампаніяй Apple.

Samsung прадставіў новы флагманскі смартфон Galaxy S IV (фота)

Фота — Reuters