Самы дарагі нумар Velcom прадалі за 900 долараў
Аператар падвёў папярэднія вынікі 4-га адкрытага дабрачыннага аўкцыёну.
Выніковая сума будзе агучаная пасля афармлення ўсіх неабходных дакументаў з удзельнікамі, аднак апошнія стаўкі ўжо вядомыя. Самым дарагім з выстаўленых на продаж "прыгожых" нумароў аказаўся +375 29 10 000 10. Яго стартавы кошт склаў 25 тысяч рублёў, але ў выніку таргоў сума вырасла да 7 млн 575 тысяч рублёў (больш за 900 долараў).
Нумар +375 29 3000001 прадалі за 6,5 млн рублёў (стартавы кошт — 595 тысяч рублёў), +375 44 4222 222 — за 6 млн (стартавы кошт — 595 тысяч).
Выніковая сума, выручаная падчас аўкцыёну і падвоеная з боку Velcom, будзе накіраваная на патрэбы траўматалагічна-артапедычнага аддзялення для дзяцей пры Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры траўматалогіі і артапедыі, паведамляе onliner.by.
Фота — bymedia.net