Самы нізкі сярэдні заробак – у Брэсцкай вобласці

Дадзеныя за лістапад апублікаваў Нацыянальны статыстычны камітэт. Паводле іх сярэдні заробак у сталіцы складае больш за тры мільёны рублёў, паведаміла БелТА.

На другой пазіцыі зарплатнага рэйтынгу -- Мінская вобласць. Там сярэдняя зарплата склала 2,4 мільёна. У Гомельскай вобласці сярэдні заробак роўны 2,3 млн, у Магілёўскай – 2,2 млн. На пятым месцы Віцебская вобласць з паказчыкам 2,19 млн, а на шостым Гродзенская. Там зарабляюць крыху менш за 2,19млн. Апошняе месца замацавалася за Брэстчынай. Сярэдні заробак ў гэтым рэгіёне ў лістападзе склаў 2 мільёны рублёў.