Санкцыі ЕС супраць Беларусі падоўжаць 15 кастрычніка?

Паседжанне Савета міністраў замежных спраў Еўрасаюза пройдзе ў панядзелак. Як паведамляе прэс-служба Аб’яднанай грамадзянскай партыі, старшыня якой Анатоль Лябедзька бярэ ўдзел у пасяджэнні рабочай групы, Сарыуш-Вольскі таксама сказаў, што на сустрэчу 11 кастрычніка апроч прадстаўнікоў апазіцыі былі запрошаны і афіцыйныя асобы Беларусі.

У прыватнасці, міністр замежных спраў Уладзімір Макей нібыта не палічыў патрэбным нават адказаць на запрашэнне, інфармуе БелаПАН.