Саннікава трымаюць у ШЫЗА Бабруйскай калоніі

Як стала вядома супрацоўнікам установы “Платформа”, кандыдат у прэзідэнты не быў этапаваны ў Віцебскую вобласць, ён знаходзіцца ў штрафным ізалятары ў Бабруйску.

Нагадаем, сёння адвакат палітзняволенага не змог сустрэцца з Андрэем Саннікавым, а адміністрацыя калоніі заявіла, што вязня там няма. Як пазней сказаў часова выконваючы абавязкі начальніка дэпартамента выканання пакаранняў МУС Сяргей Працэнка на сустрэчы з жонкай палітыка Ірынай Халіп, Саннікава будуць этапаваць у адну з папраўчых калоній Віцебскай вобласці праз магілёўскую турму.

У канцы верасня Саннікава ўжо этапавалі з калоніі Наваполацка ў калонію Бабруйска праз Магілёў.