Саша Варламаў узяты пад варту
Па версіі ГУУС Мінгарвыканкама, мадэльер прысвоіў 300 мільёнаў рублёў, якія ішлі на камандзіровачныя ўдзельнікам фестывалю “Млын моды”.
Вядомы беларускі мадэльер, які з’яўляецца кіраўніком Цэнтра моладзевай моды пры БДУ і фэсту "Млын моды" узяты пад варту, паведамляе Naviny.by. Саша Варламаў падазраецца ў перавышэнні службовых паўнамоцтваў.
Па версіі ГУУС Мінгарвыканкама, мадэльер прысвоіў 300 мільёнаў рублёў, якія ішлі на камандзіровачныя ўдзельнікам фестывалю “Млын моды”.
Вось што распавядаў сам Варламаў ў жывым эфіры Еўрарадыё:
“Я самы заўважны, самы сур’ёзны, мае дызайнеры і мае студэнты найлепшыя, найпрыгажэйшыя і найталенавіцейшыя. Некаторыя чыноўнікі хочуць паставіць мяне на калені. Кожнаму чыноўнікі хочацца, каб перад ім укленчылі. Тады чыноўнік пачуваецца на сваім месцы. Што я скраў?! Гэта ж кашмар, гэта свінства так казаць!”.