"Савецкая Беларусь" спыняе існаванне

Рашэннем Камянецкага райвыканкама ад 9 лютага 2011 года СВК "Савецкая Беларусь" далучаны да ААТ "Белавежскі". Асноўная прычына — вялізныя пазыкі прадпрыемства, што, як выказаўся кіраўнік раённай вертыкалі Андрэй Пісарык, "ужо не пакінулі месца для ілюзыяў".

Праблемы ў знакамітай гаспадарцы пачаліся яшчэ за яе легендарным старшынём, двойчы героем Сацыялістычнай Працы Ўладзімірам Бядулем. У сакавіку 2007 года было вырашана адправіць яго ў адстаўку. "Савецкай Беларусі" патрэбная новая кроў...", — пераконвала тады на сходзе работнікаў гаспадаркі намеснік міністра сельскай гаспадаркі Надзея Каткавец, піша сайт "Мы". Як бачым, не дапамагло.