Саюз яўрэйскіх студэнтаў Францыі будзе судзіцца з Twitter
Сума пазову супраць сеткі мікраблогаў складае 38 млн 500 тысяч еўра.
Яўрэйскія студэнты незадаволеныя невыкананнем Twitter прадпісання суда аб прадастаўленні інфармацыі аб аўтарах расісцкіх ці антысеміцкіх паведамленняў на сайце. Раней яны звярталіся ў суд з-за з'яўлення паведамленняў з хэштэгамі #unbonjuif и #unjuifmort ("добры яўрэй" і "мёртвы яўрэй"). Twitter іх выдаліў, але адвакаты Саюза яўрэйскіх студэнтаў сваёй заявы не адклікалі.
У студзені 2013-га парыжскі суд абавязаў Twitter прадастаўляць інфармацыю аб аўтарах гэтых паведамленняў, інфармуе РІА "Новости".
Фота — AFP