Сёлета 300 жыхароў Брэсцкай вобласці атруціліся алкаголем
Рэгіён стаў лідарам у Беларусі па колькасці алкагольных атручэнняў.
Прычым усе выпадкі адбыліся ад легальных спіртных напояў, набытых у звычайных крамах. Газета “Заря” акцэнтуе ўвагу на нізкім кошце прадаваных манапольных “чарнілаў” і на малым эфекце мер па зніжэнні алкагалізацыі насельніцтва.
Як прыклад падаецца выкарыстанне жыхарамі вёсак 500 тысяч рублёў, якія дзяржава выдаткавала на набыццё гародніны. Аказалася, што збольшага яны былі проста прапітыя, бо гародніна ў сялян ёсць свая.