Сёлета беларусы сталі часцей хварэць
Паказчык захворвання на вострыя рэспіраторныя інфекцыі на 9,2% вышэй за леташні ўзровень.
Сярод хворых пераважаюць дзеці — 63,2% ад усіх, хто звярнуўся да лекараў. Пры гэтым у цэлым захворванне на ВРІ ў Беларусі знаходзіцца на неэпідэмічным узроўні, адзначае БелаПАН.