Сёлета прыватызуюць “Бархім” і “Лакафарбу”
Таксама на продаж выставяць акцыі БелАЗа і БМЗ. Прыватызацыя адбудзецца ў межах абавязкаў перад Антыкрызісным фондам ЕўрАзЭС.
Такую інфармацыю агучыў 24 лютага першы віцэ-прэм’ер Беларусі Уладзімір Сямашка, перадае interfax.by. Акцыі гэтых прадпрыемстваў прададуць цалкам або часткова.
У чэрвені 2011 года Антыкрызісны фонд ЕўрАзЭС выдзеліў Беларусі крэдыт у 3 мільярды долараў, траціну з якога краіна ўжо атрымала. Адной з умоваў гэтай пазыкі была прыватызацыя буйных дзяржаўных прадпрыемстваў.