Сёлета ў Пінску ад атручвання алкаголем памерла 13 чалавек

У Пінску востра паўстае праблема злоўжывання алкаголем. Ад пачатку году тут 13 чалавек памерла ад атручвання алкаголем, больш за 200 пінчукоў лечацца ў наркадыспансэры, яшчэ 38 накіраваныя ў ЛТП.

Больш за дзве з паловай тысячы жыхароў горада і раёна стаяць на ўліку ў якасці хранічных алкаголікаў.