Сёлета ўпершыню ў студатрады запішуць школьнікаў з 14 гадоў

Запіс у студэнцкія атрады па ўсёй краіне праводзіць Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі. Юнакам прапануюць заняцца рамонтам дарог, будаўніцтвам інтэрнатаў у студэнцкай вёсцы ў Мінску і новага будынку Музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Дзяўчат чакае праца ў гарадскіх парках, лагерах, рэстаранах і на чыгунцы.


Першыя атрады запрацуюць у пачатку траўня. Летам іх будзе больш за тысячу.

Фота — bymedia.net