Сенатар Джонсан патрабуе новых санкцый супраць Беларусі

Пра гэта паведамляе ў блогу на сайце The Wall Street Journal журналіст Сэмюэль Рубенфелд. Джонсан з'яўляецца вядучым дэмакратам у сенацкім камітэце па справах банкаў, адзначае аўтар.

Сенатар выказаў жаданне пераглядзець санкцыі супраць Беларусі і, магчыма, унесці адпаведны праект пастановы. У мемарандуме ад 2 лютага, адрасаваным сябрам камітэта, Джонсан напісаў, што гэты дакумент "можа ўключаць у сябе пашырэнне цяперашніх візавых абмежаванняў, існуючай замарозкі актываў беларускіх чыноўнікаў і іншыя захады", — паведамляе Inopressa.