Сёння 8-ы дзень працэсу Канавалава-Кавалёва
Паседжанне адновіцца аб 11-ай гадзіне ў мінскім “Доме правасуддзя”.
У мінулую пятніцу амаль увесь дзень суд праглядаў відэазапісы з камер назірання, размешчаных у метро. Дэманстраваліся запісы з 10-га і 11-га красавіка. На іх былі бачныя Дзмітрый Канавалаў і Уладзіслаў Кавалёў. Камеры выразна зафіксавалі перамяшчэнні абвінавачаных у арганізацыі і здзяйсненні тэракта.
Нагадаем, што галоўны абвінавачаны Дзмітрый Канавалаў па-ранейшаму адмаўляецца ад паказанняў. На адным з наступных паседжанняў у якасці сведак маюць выступіць яго бацькі.
Фота: bymedia.net