Сёння — 80 год Нілу Гілевічу
Беларускі паэт, грамадскі дзеяч і заснавальнік Таварыства беларускай мовы нарадзіўся 30 верасня 1931 года.
Ніл Сымонавіч Гілевіч — адзін з найстарэйшых беларускіх літаратараў. Прырода шчодра надзяліла яго шматгранным талентам: паэт-лірык, сатырык і публіцыст, драматург, палымяны прамоўца, трыбун, грамадскі дзеяч, асветнік, вучоны, фалькларыст, перакладчык.
Пяру гэтага жывога класіка айчыннай літаратуры належаць паэтычныя зборнікі "Запаветнае", "У добрай згодзе", "Як дрэва карэннем", раман у вершах "Родныя дзеці" (1985), а таксама шэраг зборнікаў сатыры і гумары, кніг для дзяцей, п’ес і аповесці “Перажыўшы вайну”. Менавіта ён стварыў культавы “Сказ пра Лысую гару”. Апрача гэтага Ніл Гілевіч выдаў кнігі пра літаратуразнаўстве і фалькларыстыцы, ён таксама працуе ў галіне перакладу. Перастварыў па-беларуску творы звыш 400 славянскіх паэтаў і пісьменнікаў.