Прэзентацыя грамадскага вэб-архіву "Вытокі" адбудзецца сёння

Архіў будзе адкрыты для агульнага карыстання праз вэб-сайт "Вытокі". На сайце размешчаны матэрыялы грамадскіх арганізацый, грамадскія і прыватныя зборы, якія датычацца паўстання грамадзянскай супольнасці і апазыцыйных рухаў у Беларусі цягам мінулага і бягучага стагоддзяў. Матэрыялы размяшчаюцца са згоды ўтрымальнікаў у даступнай для свабоднага карыстання форме.

Прэзэнтацыя адбудзецца ў 11.00 у кнігарні "ЛогвінаЎ".