Сёння адбудзецца разгляд касацыйнай скаргі “Народнай Волі”
Справу будзе разглядаць Вышэйшы гаспадарчы суд. Пачатак – у 14.30.
Рэдакцыя незалежнай газеты “Народная Воля” падала касацыйную скаргу на рашэнне суда пакінуць без зменаў папярэджанне, выдадзенае газеце Міністэрствам інфармацыі. Калі скарга не будзе задаволеная, газеце пагражае закрыццё.
Нагадаем, што яшчэ ў траўні Міністэрства інфармацыі ініцыявала працэс закрыцця незалежных газет “Народная Воля” і “Наша Ніва”. Паводле Мінінфарма, гэтыя выданні маюць зашмат папярэджанняў і недобрасумленна ставяцца да праверкі праўдзівасці інфармацыі, якую публікуюць.