Сёння адбудзецца ўручэнне прэміі "Гліняны Вялес"
Лаўрэатам за 2011 год стаў шэф-рэдактар беларускай службы радыё "Свабода" Аляксандр Лукашук з кнігай "Палёт матылька. Освальд у Менску".
Пачатак імпрэзы ў 18.30 у кнігарні "логвінаЎ" на Незалежнасці, 37а ў сталіцы.
Нагадаем, прэмія "Гліняны Вялес" была заснаваная Таварыствам вольных літаратараў у 1993 годзе. Яна прысуджаецца за найлепшую мастацкую беларускамоўную кнігу года. За гэты час яе атрымалі 18 чалавек, сярод іх — Ігар Бабкоў, Алесь Разанаў, Уладзімір Арлоў, Сяргей Дубавец, Уладзімір Някляеў.
Фота — svaboda.org