Сёння адкрываецца Венецыянскі кінафестываль

Мала хто ведае, але ідэя Венецыянскага кінафестывалю нарадзілася ў фашысцкай Італіі. Яго ініцыятарам быў дыктатар Беніта Мусаліні. Упершыню знакаміты кінафорум прайшоў на востраве Лідо ў 1934 годзе. Галоўнай узнагародай фестываля з’яўляецца “Залаты леў”. Сёлета на яго прэтэндуюць такія гранды сусветнага кіно як Аляксандр Сакураў, Раман Паланскі, Джордж Клуні. Паспаборнічаць з імі узялася і знакамітая поп-дзіва Мадонна. Яна прадставіць свой дэбютны фільм “Мы”.