Сёння аднаўляецца працэс Канавалава-Кавалёва
Перапынак у ім быў абвешчаны ў мінулы чацвер 29 верасня.
На тым паседжанні праводзіўся допыт галоўнай сведкі абвінавачання – Яны Пачыцкай. Яна правяла апошнія дні перад выбухам у кампаніі Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва. Падчас допыту Пачыцкая заявіла, што Кавалёў бачыў змесціва сумкі. Адпаведна, ён ведаў аб намерах Канавалава здзейсніць тэракт.
Нагадаем, што Уладзіслаў Кавалёў адмаўляе гэта. Паводле яго версіі, Канавалаў не паказваў яму змесціва прывезенай з Віцебска сумкі. Адпаведна Кавалёў нічога не ведаў пра намеры ўзарваць бомбу на станцыі метро “Кастрычніцкая”.