Сёння адзначаецца Дзень Арганізацыі аб’яднаных нацый

Дзень Арганізацыі Аб'яднаных Нацый па рашэнню 2-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН штогод, з 1948 года, адзначаецца 24 кастрычніка. У 1971 годзе на 26-й сесіі Генеральная Асамблея абвясціла гэты дзень міжнародным святам і прапанавала ўсім дзяржавам адзначаць яго як дзяржаўнае свята. З нагоды Дня Арганізацыі Аб'яднаных Нацый Генеральны сакратар ААН штогод звяртаецца да сусветнай супольнасці з пасланнем.

Фота: allvoices.com