Сёння адзначаецца дзень святога Андрэя
У Беларусі ў гэты дзень дзяўчаты пачыналі варажыць.
Варажылі зазвычай з дапамогай насення каноплі. Яго развейвалі ў полі, адначасова загадваючы імя будучага мужа. Каб жаданні збываліся, маладыя беларускі цэлы дзень пасцілі і пазбягалі размоваў. Станоўчы або адмоўны вынік гэтай варажбы можна было пабачыць толькі вясною, калі пасеянае ўзыходзіла або не.