25 траўня адзначаецца Еўрапейскі дзень суседзяў

Арганізатары свята — Еўрапейская федэрацыя мясцовага яднання — лічаць, што еўрапейцам сёння не хапае адзінства і згуртаванасці. Таму яны заклікаюць суседзяў збірацца ў зручным для іх месцы (у доме, у садзе, на вуліцы), але пераважна за вялікім сталом, ды прынесці з сабой пачастунак і добры настрой.