Сёння адзначаецца гадавіна Слуцкага паўстання

Гэты дзень таксама адзначаецца як Дзень Герояў. Сутычкі паміж беларускімі атрадамі, сфармаванымі пераважна з сялян, і бальшавікамі працягваліся прыкладна месяц. Баі вяліся на тэрыторыі Случчыны. Першапачаткова паўстанцам удавалася адбіваць наступ чырвонаармейцаў. Аднак напрыканцы снежня падышлі дадатковыя сілы бальшавікоў і паўстанцы былі вымушаныя адступіць у Польшчу.

Слуцкае паўстанне ўвайшло ў гісторыю як першае ўзброенае выступленне беларусаў за незалежнасць сваёй краіны.