Сёння адзначаецца Сусветны дзень закаханых
14 лютага — дзень святого Валянціна.
У гэты дзень закаханыя дораць адзін аднаму кветкі, цукеркі, цацкі, паветраныя шарыкі і адмысловыя паштоўкі-валянцінкі ў форме сэрца.
Паводле легенды, свята заснаванае ў гонар святара Валянціна, які ў часы Рымскай імперыі таемна вянчаў закаханых насуперак загаду імпераратара Клаўдзія ІІ. За гэта яго пакаралі смерцю. Але ўжо ў турме ён паспеў сам закахацца ў дачку надзіральніка. Перад смерцю святар напісаў ёз прызнанне ў каханні — валянцінку.
Пазней, як хрысціянскі пакутнік, пацярпелы за веру, Валянцін быў кананізаваны. А ў 496 годзе Рымскі Папа Геласій I абвясціў 14 лютага Днём святога Валянціна.