Сёння апошні дзень рэгістрацыі на Цэнтралізаванае тэсціраванне

Найбольшая колькасць паступаючых будзе пісаць тэсты па матэматыцы, па рускай і па беларускай мовах. Дарэчы, на рускую мову запісалася амаль ўдвая болей, чым на беларускую, паведамляе БЕЛТА.

Само тэсціраванне пачнецца 14 чэрвеня, у гэты дзень будуць правяраць веды абітурыентаў па беларускай мове. У апошнюю чаргу напішуць тэст па геаграфіі — 29 чэрвеня. Нагадаем, што згодна з правіламі паступлення ў беларускія ВНУ можна запісвацца толькі на выпрабаванні па трох розных прадметах.

Сёлета ніякіх зменаў у сістэму цэнтралізаванага тэсціравання не ўносяць. Сертыфікаты, як і летась, выдадуць усім, хто набраў 1 бал і вышэй. Максімальна магчымая колькасць балаў за кожны тэст — 100.