Сёння асудзяць Таццяну Севярынец

Разгляд адбудзецца ў 14.30. Першая спроба асудзіць жанчыну была яшчэ ў суботу, аднак спадарыня Севярынец запатрабавала адваката і суддзя перанёс паседжанне.

Нагадаем, што Таццяну Севярынец затрымалі ў яе ўласным доме 8 ліпеня. Жанчыну абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным шэсці на Дзень незалежнасці і адвезлі ў пастарунак. Там яна правяла ноч.