Сёння БАТЭ пачынае удзел у Лізе Чэмпіёнаў
Для гэтага беларускі клуб накіравваўся ў Паўночную Ірландыю. Там ён сустрэнецца з мясцовым “Лінфілдам”.
Гульня пройдзе ў Белфасце, на стадыёне “Віндзар Парк”. Фаварытамі лічацца беларускія футбалісты. БАТЭ займае 83 радок у клубным рэйтынгу УЕФА, а “Лінфілд” толькі 353-ці. Таму шансы на перамогу вялікія. Перашкодзиць ёй зможа хіба што адсутнасць траўмаваных Радзівонава, Шытава, Гардзейчука і бразільца Алекса.
Шкада, пабачыць гульню беларускія заўзятары не змогуць. Беларускае тэлебачанне не будзе паказваць выязныя гульні БАТЭ на кваліфікацыйным этапе. Супернік БАТЭ цікавы тым, што мае ў сваім складзе толькі аднаго легіянера -- шатландца Сцівена Дугласа. Рэшта каманды -- ураджэнцы Паўночнай Ірландыі. Лінфілд, будучы самым паспяховым клубам краіны, рэгулярна ўдзельнічае у еўракубках. Аднойчы нават дайшоў да чвэрцьфіналу Кубка Чэмпіёнаў (папярэднік Лігі Чэмпіёнаў). Аднак было гэта ў далёкім 1967 годзе.