Сёння БАТЭ згуляе матч у адказ з "Лінфілдам"
Матч 2-га кваліфікацыйнага раўнда футбольнай Лігі чэмпіёнаў паміж БАТЭ і паўночнаірландскім “Лінфілдам” пройдзе ў Барысаве, пачатак а 19-ай гадзіне.
Нагадаем, у першым матчы, які прайшоў 13 ліпеня ў Белфасце, каманды згулялі унічыю 1:1. У выпадку поспеху, у наступным раўндзе барысаўчане згуляюць з пераможцам паядынка "Экранас" (Літва) — "Валета" (Мальта).
Адзначым, што квіткі на матч БАТЭ — “Лінфілд” былі раскупленыя за тры дні.