Сёння будзе разгледжана касацыйная скарга Паўла Вінаградава
У 10 раніцы ў Мінскім гарадскім судзе адбудзецца разгляд касацыйнай скаргі асуджанага па справе "19 снежня" актывіста "Гавары праўду" Паўла Вінаградава.
Пра гэта паведаміў "Беларускі Партызан".
Нагадаем, Вінаградаў атрымаў 5 траўня 4 гады зняволення. Актывіст сваёй віны не прызнаў.