Камуналка ад сённяшняга дня падаражэла
Некаторыя тарыфы на паслугі жыллёва-камунальнай гаспадаркі ўзрастуць на 10-26%. Такую пастанову прыняў урад.
Тэхнічнае абслугоўванне жылых дамоў узрасло на 10%. Раней тарыф быў 309 рублёў за 1 кв.м агульнай плошчы, цяпер стаў 340. Халодная вада падаражэла на чвэрць: было 467,5 рублёў за 1 куб.м, а стане 585 рублёў. Амаль на 20% падвысілася плата за карыстанне ліфтам — з 1.421 да 1.700 рублёў. Таксама больш стала каштаваць каналізацыя, тарыф на гэтую паслугу ўзрос на 26%.