Сёння дзень народзінаў Віктара Ганчара
Ён быў адным з самых яркіх беларускіх палітыкаў 1990-х.
Ганчар нарадзіўся 7 верасня 1957 года на Случчыне. Юрыст паводле адукацыі, ён ад 1990 года быў дэпутатам беларускага парламента. У 1994-м уваходзіў у каманду Аляксандра Лукашэнкі, быў віцэ-прэм'ерам, але пасля сышоў у апазіцыю.
16 верасня 1999 года Віктар Ганчар знік у Мінску. Ад таго часу пра яго лёс нічога невядома. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, палітык стаў ахвярай "эскадрона смерці".
Фота — bymedia.net