Сёння Еўропа адзначае Дзень моваў

Галоўная мэта Дня моваў -- прыцягнуць увагу грамадскасці да важнасці вывучэння мовы, а таксама палепшыць ўяўленне аб усіх мовах, якія існуюць у Еўропе.

Упершыню Еўрапейскі дзень моваў адзначаўся ў 2001 годзе. Тады тысячы людзей з 45 краін актыўна ўдзельнічалі ў мерапрыемствах, садзейнічалі развіццю моўнай разнастайнасці і здольнасці людзей гаварыць на іншай мове.