Сёння гадавіна знікнення Змітра Завадскага
Беларуская асацыяцыя журналістаў заклікала правесці хвіліну маўчання ў памяць аб ім.
Родныя, сябры і калегі Змітра Завадскага заклікалі 7 ліпеня ў 12 гадзін узгадаць зніклага аператара ОРТ супольнай хвілінай маўчання.
7 ліпеня спаўняецца 11 гадоў з моманту яго знікнення. Па просьбе сваякоў сёлета збірацца каля пад’езда дома, у якім жыў Зміцер, журналісты не будуць.
Нагадаем, што аператар расійскага канала знік 7 ліпеня 2000 году. 14 сакавіка 2002-га па справе Завадскага былі асуджаныя 4 чалавекі. Усе яны былыя супрацоўнікі спецыяльнага атраду міліцыі «Алмаз».