Сёння – Міжнародны дзень танца
Свята адзначаецца па рашэнні ЮНЕСКА з 1982 года ў дзень народзінаў французскага балетмайстра Жана Жоржа Навэра.
29 красавіка танцуе ўвесь свет, бо гэта Міжнародны дзень танца. Свята адзначаецца па рашэнні ЮНЕСКА з 1982 года ў дзень народзінаў французскага балетмайстра Жана Жоржа Навэра, які ўвайшоў у гісторыю як "бацька сучаснага балета".
У гэты дзень увесь танцуючы свет будзе адзначаць сваё прафесійнае свята – тэатры оперы і балета, сучасныя танцавальныя трупы, ансамблі сучаснага бальнага і народнага танца і іншыя, як прафесійныя, так і самадзейныя артысты.