Сёння на “Славянскім Базары” дзень Расіі

Свой вердыкт журы абвесціць на ўрачыстай цырымоніі ўзнагароджання. Галоўнай прэтэндэнткай на вышэйшую ўзнагароду конкурсу з'яўляецца беларуска Алена Ланская. Па выніках двух конкурсных дзён яна мае 179 балаў, паведамляе БелТА.

Дзень Расіі на “Базары” сёлета адзначаны невялікім скандалам. Справа ў тым, што прэзідэнт Расіі Дзмітрый Мядзведзеў упершыню не накіраваў ніякіх віншаванняў удзельнікам фестывалю. Афіцыйныя беларускія СМІ ўспрынялі гэты факт надзвычай нервова.