Сёння паблізу ад Зямлі праляціць гіганцкі астэроід
Аднак навукоўцы з лабараторыі НАСА ў Каліфорніі ўпэўненыя, што аб'ект не ўяўляе пагрозы для чалавецтва.
Дыяметр астэроіда прыкладна 400 метраў. Ён праляціць на адлегласці 325 тысяч км. ад Зямлі. Гэта менш, чым адлегласць да Месяца.
Гэта таксама самы вялікі каменны аб'ект, што пралятаў міма Зямлі з 1976 года. У наступны раз астэроід такіх буйных памераў наблізіцца да нас ў 2028 годзе, паведамляе ВВС.