23 верасня пачынаецца астранамічная восень

З астранамічнага пункту гледжання ў гэты дзень Сонца перасякае нябесны экватар і пераходзіць з паўночнага паўшар’я ў паўднёвае. На крайняй Поўначы наступае палярная ноч, а на Паўднёвай — палярны дзень. Такім чынам, Зямля сёння стаіць вертыкальна ў дачыненні да Сонца.

З пункту гледжання астралогіі, Сонца 23 верасня пераходзіць у знак Шаляў. А ў народзе лічыцца, што гэты дзень паказвае, якой будзе ўся восень і як хутка пачнецца зіма.