Сёння пачнецца суд над Аляксандрам Крутым

Слуханні будуць праходзіць у судзе Маскоўскага раёна Мінска. Круты абвінавачваецца ў хуліганстве. Ён, нібыта, 17 жніўня абліў са слоікаў з мачой галоўнага ўрача адной са сталічных бальніц.

Зараз Круты знаходзіцца ў жодзінскай турме. Псіхіятрычная экспертыза прызнала, што ён не помніў сябе.